Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2007/09/13/ambasowisza_by/
Дата распечатки: 05.12.2019 22:53
13.09.2007 15:21 Фота

Фотарэпартаж з трэцяга музычнага фэсту «Амбасовішча», які прайшоў у рэзідэнцыі пасла ЗША пад Мінскам

12 верасня ў рэзідэнцыі пасла ЗША ў Раўбічах пад Мінскам адбыўся традыцыйны трэці музычны фэст «Амбасовішча».

У фэсту было дзве мэты - падтрымаць беларускія гурты, даць ім магчымасць выступіць і арганізаваць канцэрт разнастайнай беларускай музыкі. Пра гэта ў інтэрв`ю БелаПАН заявіла надзвычайны і паўнамоцны пасол ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт.

У фестывалі ўзялі ўдзел 20 груп самых розных музычных накірункаў. Сярод іх былі "Крамбамбуля", "Палац", "Нейра Дзюбель", "Уліс", "Стары Ольса", "Крама", "P.L.A.N.", "Indiga", "Далі", "Зігзаг" і іншыя.

Пераможцам «Амбасовішча» стала мінскі гурт «LITESOUND». Дадаткова былі адзначаныя гурты «Фляус і Кляйн» (Наваполацк), «P.L.A.N.» і «Гурзуф» (Мінск).


гаспадыня «Амбасовішча» Карэн Сцюарт у шыкоўнай беларускай кашулі.


гурт «P.L.A.N.».


кожны глядач атрымаў «на памяць» бейсболку з лагатыпам фэсту.


«Фляус и Кляйн» былі ў двух кроках ад перамогі.


вайсковая садружнасць – не фантастыка: мірная гаворка беларускага міліцыянера і «рэмба» з аховы рэзідэнцыі.


музыкі заўсёды мала…


лідэр «Крамы» Ігар Варашкевіч.


«Стары Ольса».


пераможца гурт «LITESOUND».


сярод гледачоў.


ветэран беларускага року «ULIS».


«Крамбамбуля» з непаўторным Лявонам Вольскім.


дуэт «Гурзуф».


«Hair peace salon».


салістка «Indiga» Руся.


гурт «Нейрадзюбель».


як заўсёды, выступленне «Палаца» было вельмі каларытным.


«NAKA».


дыназаўры беларускага року «Žigimont Vaza» відавочна памаладзелі з прыходам новай салісткі.


гурт «Dali».


B:N:


гледачы сочаць за сцэнай.


спецыяльна запрошаная салістка B:N: Наста.


«Бан Жвiрба» закрываў фэст ужо ўначы і замест калыханкі прадставіў неардынарную варыяцыю на тэму дзіцячага хіта «Хто я, дзед-барадзед?».


Карэн Сцюарт: у такіх «выбарах» удзельнічаць – проста асалода.


вось-вось свет пабачыць пераможцаў: транспарэнтнасць выбараў па-амерыканску.

Марына РАХЛЕЙ, Юрый ШЫРОКІ

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск