Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2008/02/26/by_ostrovec/
Дата распечатки: 20.11.2019 12:40
26.02.2008 12:08 Відэа

Відэарэпартаж з Астравецкага раёна (Гродзенская вобласць), дзе абследуецца пляцоўка пад магчымае будаўніцтва АЭС

У Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці абследуецца магчымая пляцоўка пад будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

БелаПАН ужо паведамляў пра абследаванне дзвюх пляцовак у Магілёўскай вобласці — Краснапалянскай (Чавускі р-н) і Кукшынаўскай (Шклоўскі р-н). І вось — трэцяя па ліку, Астравецкая. Дастаткова глянуць на карту Беларусі, каб зразумець: выбар гэтай пляцоўкі, па меншай меры, дзіўны. Паўночны захад Беларусі — край азёраў, размешчаных сярод маляўнічых узгоркаў, непадалёк — нацыянальны парк "Нарачанскі".

Сама пляцоўка знаходзіцца ў паўночнай частцы Астравецкага раёна, паміж вёскамі Гоза і Міхалішкі паблізу аўтадарогі Вільнюс — Полацк (Р-45). Лінія сейсмаразведкі праходзіць прама праз вёску Валейкуны — правады з сейсмадатчыкамі перасякаюць вуліцу, дзе-нідзе праходзяць па прысядзібных участках і замыкаюцца на машыне-лабараторыі. Каля вёскі працавала, прычым даволі інтэнсіўна, паўдзесятка буравых комплексаў "Белгеалогіі".

В Валейкунах, дзе жыве каля 20 чалавек, ніхто і не здагадваецца аб магчымым будаўніцтве тут АЭС. Пажылыя людзі паставіліся да майго паведамлення па-філасофску — пакуль станцыю пабудуюць, мы паспеем памерці. А маладая маці Алеся Субаткевіч разумее, што ў выпадку будаўніцтва ёй давядзецца перасяляцца: "Можа, жыллё і лепшае будзе, але вельмі шкада з'язджаць адсюль. Родныя мясціны, вельмі прыгожая прырода, ды і гаспадарку шкада пакідаць".

Жыхары бліжэйшых Міхалішак не разумеюць, каму прыйшло ў галаву размяшчаць АЭС у іх мясцінах з багатай прыродай, гісторыяй і даволі населенай. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Астравецкага раёна па ідэалогіі Віктар Свіла, як дзяржслужачы, не можа выказвацца супраць рашэнняў вышэйстаячых органаў, але і ён яўна занепакоены за родны край. Тым больш што раней Віктар быў кіраўніком сельсавета, размешчанага на тэрыторыі пляцоўкі, якая разведваецца пад АЭС. Пра вынікі абследавання гаварыць рана, заўважае В.Свіла, так што пакуль "раальна людзям няма чаго сказаць".

Васіль Сямашка, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск