Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2008/04/18/by_pushki_ph/
Дата распечатки: 16.10.2019 00:10
18.04.2008 14:17 Фота

Фотарэпартаж з перадачы старажытных гармат, знойдзенных падчас будаўніцтва ў Мінску, у Нацыянальны музей гісторыі і культуры

    Посмотреть Посмотреть

18 красавіка адбылася перадача старажытных гармат, знойдзенных будаўнікамі ў цэнтры Мінска, Нацыянальнаму музею гісторыі і культуры Беларусі.

Даўняя зброя была знойдзена ў катлаване, на глыбіні прыблізна чатырох метраў, падчас рэканструкцыі будынка № 3 па вуліцы Інтэрнацыянальная. Коўш экскаватара крануў нешта масіўнае, як выявілася пры пільным разглядзе — старажытную грамату. Праз некаторы час адкапалі яшчэ адну такую ж гармату.

Запрошаныя на будоўлю спецыялісты ацанілі знаходку як унікальную. Паводле слоў галоўнага захавальніка Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Святланы Гаўрылавай, у яго фондах такіх рэліквій няма. Непасрэдна на будоўлі быў аформлены акт аб перадачы музею будаўнічым ТДА "Армеец" каштоўнай гістарычнай знаходкі. Дакумент падпісалі С.Гаўрылава і начальнік участка Вячаслаў Смутны.

Старшы навуковы супрацоўнік музея Дзмітрый Шляхцін ахарактарызаваў знойдзеныя гарматы як шасціфунтавую палявую зброю, што датуецца другой паловай XVIII стагоддзя. Яны стралялі ядрамі, картеччю, разрыўнымі боепрыпасамі. Адліты з чыгуну, хутчэй за ўсё, у адной з еўрапейскіх краін.

Гарматы дастаўлены ў рэстаўрацыйны цэнтр музея. Тут яны будуць даследаваны спецыялістамі, якія вызначаць ступень пашкоджання знаходак карозіяй і правядуць неабходныя аднаўленча-кансервацыйныя работы. Гэта зойме на менш за паўгода.

Фота Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск