Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2008/06/03/by_podberezskij/
Дата распечатки: 16.06.2021 16:00
03.06.2008 15:55 Фота

У мінскім клубе "Графіці" прайшла прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Падбярэзскага "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі"

    Посмотреть Посмотреть

Вечарам 2 чэрвеня ў мінскім клубе "Графіці" адбылася прэзентацыя кнігі вядомага журналіста Дзмітрыя Падбярэзскага "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі". Выданне ўтрымлівае кароткую інфармацыю пра выканаўцаў, кампазітараў, паэтаў, прадзюсераў, кліпмейкераў, гукарэжысёраў беларускай поп-сцэны, а таксама пра музычных дзеячаў — ураджэнцаў Беларусі, якія цяпер працуюць за мяжой.

Паводле слоў Д.Падбярэзскага, для таго, каб трапіць на старонкі гэтай энцыклапедыі, выканаўцы і гурты павінны былі адпавядаць тром крытэрыям: мець стаж прафесійнай дзейнасці не меншы за пяць гадоў, выпусціць хаця б адзін трэк заводскім спосабам і быць лаўрэатам конкурсу, ранг якога не ніжэйшы за нацыянальны.

Падчас прэзентацыі кнігі гледачам была прадстаўлена канцэртная прэм'ера музычна-літаратурнага твору "На Куццю" паводле паэмы Я.Купалы ў выкананні гурту "Князь Мышкін" і Дзмітрыя Падбярэзскага.

На здымках:
1, 5 — Д.Падбярэзскі;
3 — Леанід Нарушэвіч (гурт "Князь Мышкін").

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск

.239