Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2008/10/15/260415/
Дата распечатки: 24.01.2019 12:25
15.10.2008 09:48 Культура

ФК "Растоў", за які выступаюць беларусы Аляксандр Кульчый і Сяргей Штанюк, вярнуўся ў прэм'ер-лігу расійскага чэмпіянату

Мінск, 15 кастрычніка. Футбольны клуб "Растоў", дзе выступаюць беларускія спартсмены Аляксандр Кульчый і Сяргей Штанюк, вярнуўся ў прэм'ер-лігу расійскага чэмпіянату.

14 кастрычніка растаўчане абыгралі на сваім полі ўладзікаўказскую "Аланію" з лікам 3:2 і за пяць тураў да фінішу забяспечылі сабе пуцёўку ў вышэйшы дывізіён расійскага футбола. Пасля 37 гульняў "Растоў" з 87 ачкамі займае першае месца.

С.Штанюк правёў на полі ўвесь матч, А.Кульчый удзелу ў гульні не прымаў, бо знаходзіцца ў распараджэнні нацыянальнай зборнай, якая рыхтуецца да адборачнай сустрэчы чэмпіянату свету-2010 супраць Англіі.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск