Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2008/12/11/by_misteriya/
Дата распечатки: 17.11.2018 05:38
11.12.2008 11:51 Відэа

Аўтар праекта "Дзень Максіма Багдановіча" Ларыса Сімаковіч: Містэрыя — гэта найлепшая тэрыторыя існавання прарока

10 снежня ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбылася прэм`ера спектакля "Дзень Максіма Багдановіча". Гэты музычна-тэатральны праект яго аўтар Ларыса Сімаковіч назвала "сучаснай містэрыяй у адной дзеі і адным вечары".

У пастаноўцы задзейнічаны акцёры беларускіх тэатраў, беларускія гурты "N.R.M.", "Класік-Авангард", "Ліцьвінскі хмель", In Search For. Галоўную ролю — паэта Максіма Багдановіча — выканала актрыса Святлана Зелянкоўская. Паводле сюжэту, паэт праходзіць праз дзевяць містэрый разам з персанажамі сваіх вершаў. У кожным эпізодзе ён сустракаецца з рознымі героямі — Моцартам, Сальеры, тэатральным рэжысёрам Мікалаем Пінігіным, радыёвядучым, вулічнымі рэп-выканаўцамі і г.д.

У спектаклі гучыць музыка Антонія Сальеры, Вольфганга Амадэя Моцарта, Ларысы Сімаковіч, Лявона Вольскага. Паводле задумы аўтара, у праекце сплецены розныя кірункі мастацтва — паэзія, класічная музыка, сучасная рэп- і рок-музыка, пластыка.

"Містэрыя — гэта найлепшая тэрыторыя існавання прарока, — патлумачыла ў інтэрв`ю БелаПАН Л.Сімаковіч. — Максім Багдановіч — гэта прарок для свайго народа, праўда, народ не заўсёды пра гэта памятае, а іншым разам і не ведае ".

Прэм`ера спектакля "Дзень Максіма Багдановіча" прайшла ў рамках адкрытай грамадскай кампаніі "Будзьма!", што стартавала ў Беларусі 1 кастрычніка гэтага года. Яе мэта — аб`яднаць грамадзян Беларусі, абудзіць іх да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці.

БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск