Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2009/04/19/by_media_excurs/
Дата распечатки: 24.01.2019 12:32
19.04.2009 14:23 Відэа

У Беларусі ўпершыню прайшоў "Фэст экскурсаводаў"

18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў, упершыню у Беларусі прайшоў "Фэст экскурсаводаў". Фармат гэтага мерапрыемства прадугледжваў прыблізна 30 бясплатных пешых экскурсій, як аглядных, гэтак і тэматычных. Яна прайшлі галоўным чынам у Мінску, а таксама у Полацку (Віцебская вобласць), Брэсце, Навагрудку (Гродзенская вобласць), Гродне, Гомелі і некаторых іншых гарадах краіны.

Мерапрыемствы праводзілі як прафесійныя экскурсаводы, так і выкладчыкі гісторыі, даследчыкі пэўнай эпохі, тэматыкі ці рэгіёну.

"Фэст экскурсаводаў" разлічаны перш за ўсё на тых людзей, якія кожны дзень, ідучы на працу ці заняткі, мінаюць унікальныя помнікі архітэктуры, нямыя сведкі нашага мінулага, сучаснасці і будучыні, але нават не здагадваюцца пра гэта.

Карэспандэнт БелаПАН далучыўся да экскурсіі, якая праводзілася па вул. Карла Маркса ў Мінску.

Экскурсавод Ян Мяльніцкі лічыць, што "Фэст экскурсаводаў" можна назваць "эксклюзівам" для турыстаў, бо ў звычайныя экскурсійныя маршруты многія вуліцы і мясціны Мінска, па якіх 18 красавіка вадзілі людзей, не ўваходзяць.

Я.Мяльніцкі паведаміў БелаПАН, што раней назва вуліцы К.Маркса была Падгорная. Яе архітэктурны ансамбль складаўся на працягу XIX—XX стагоддзяў. "Вуліца унікальная тым, што кожны дом, які на ёй знаходзіцца, па-свойму адметны, тут няма ніводнага так званага тыповага будынка, — гаворыць экскурсавод. — Я расказваю слухачам усю гісторыю вуліцы і пра тое, што з ёй адбывалася".
БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск