Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2009/08/13/eu_eu_322393_322404/
Дата распечатки: 21.02.2020 02:44
13.08.2009 16:14 Грамадства, Беларусь — Eўрасаюз

Арганізацыя "Ліберальныя студэнты Швецыі" збірае подпісы за працяг вяшчання Шведскага радыё на беларускай мове

Мінск, 13 жніўня. Арганізацыя "Ліберальныя студэнты Швецыі" збірае подпісы за працяг вяшчання Шведскага радыё на беларускай мове.

Збор подпісаў ініцыявала Ісабэль Сомерфільд, намеснік старшыні гэтай маладзёжнай арганізацыі, другой па велічыні ў правячай кааліцыі Ліберальнай народнай партыі Швецыі.

З 7 жніўня свае подпісы за працяг беларускамоўнага вяшчання Шведскага радыё паставілі больш за 400 жыхароў Аўстрыі, Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Даніі, Іспаніі, Канады, Кеніі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Новай Зеландыі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі.

У інтэрв'ю БелаПАН Ісабэль Сомерфільд паведаміла, што плануецца сабраць тысячу подпісаў, каб перадаць іх кіраўніку Міжнароднага канала Шведскага нацыянальнага радыё (у гэты канал уваходзіць Шведскае радыё) Інгемару Лёфгрэну, які прыняў рашэнне спыніць беларускамоўнае вяшчанне з 1 верасня.

"Беларусы ўжо ізаляваны, і, захаваўшы праграму на беларускай мове, мы даём ім надзею на дэмакратычнае развіццё краіны, падтрымліваем дэмакратызацыю Беларусі", — заявіла маладзёжны лідэр.

Нагадаем, што, паводле слоў Лёфгрэна, Шведскае радыё "зрабіла выбар на карысць вяшчання на адной з вялікіх еўрапейскіх моў, а менавіта рускай, тым больш што гэта мова, якую разумеюць і ў Беларусі". Паводле яго слоў, Міжнародны канал "будзе каналам навін, які арыентаваны на слухачоў у Швецыі, і ніякіх дэмакратычных праектаў".

У падтрымку беларускамоўнага вяшчання таксама выступілі дэпутаты парламента Швецыі — прадстаўнікі як партый урадавай кааліцыі, так і апазіцыі, вядомыя людзі Швецыі, шэраг беларускіх арганізацый.

Марына Рахлей, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск