Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2009/08/22/324043_324044/
Дата распечатки: 16.07.2019 17:56
22.08.2009 17:20 Культура

На тэлеканале "Лад" адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма "Маладосць мая" пра Леаніда Барткевіча

Мінск, 22 жніўня. 28 жніўня ў вячэрнім эфіры тэлеканала "Лад" адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма "Маладосць мая" пра заслужанага артыста Беларусі, саліста ансамбля "Песняры" Леаніда Барткевіча.

Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, фільм расказвае не толькі аб бліскучай кар'еры і поспехах Леаніда Барткевіча, але і пра няпростыя жыццёвыя выпрабаванні, якія выпалі на яго лёс. Гэта распад ансамбля, эміграцыя, разводы і незапатрабаванасць.

Леанід Барткевіч пазней за ўсіх прыйшоў у "Песняры". Аднак вельмі хутка таленавіты і харызматычны музыкант стаў адным з сімвалаў ансамбля, адзначае прэс-служба. Доўгі час Барткевіч правёў у Амерыцы, куды эміграваў з жонкай, гімнасткай Вольгай Корбут, шмат гадоў не спяваў.

"Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, Леанід Барткевіч поўны творчай энергіі, захапляецца жывапісам, сустрэў новае каханне. У музыканта падрастае сын Крысціян. Яго старэйшы сын Рычард вырашыў назаўсёды вярнуцца з ЗША ў Мінск", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Фільм таксама раскрывае малавядомыя факты з жыцця заслужанага артыста Беларусі. Напрыклад, не ўсе ведаюць, што Барткевіч з'яўляецца архітэктарам сталічнага кінатэатра "Кастрычнік" і Палаца спорту.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск