Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2010/05/04/by_media_smi_v2/
Дата распечатки: 11.12.2018 12:20
04.05.2010 16:21 Відэа, Грамадства

У выставе "СМІ ў Беларусі" бярэ ўдзел Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы "Аб'яднанне масмедыя"

4 мая ў Мінску адкрылася XIV Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі".

Паводле звестак Мінінфармацыі, у ёй бяруць удзел прадстаўнікі больш як 600 масмедыя 10 краін — Беларусі, Украіны, Расіі, Кітая, Кубы, Індыі, Ірана, Латвіі, Літвы, Польшчы.

Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы  "Аб'яднаныя масмедыя" Сяргей Станкевіч, асацыяцыя вырашыла ўзяць удзел у выставе для таго, каб расказаць чытачам і партнёрам пра сябе і сваю дзейнасць.

Ён падкрэсліў, што "Аб'яднаныя масмедыя" — гэта асацыяцыя недзяржаўнай прэсы.

"Асацыяцыя была створана летам 2009 года і ўключае ў сябе 14 прадпрыемстваў, якія займаюцца выдавецкай дзейнасцю, — паведаміў Станкевіч. — Гэтыя прадпрыемствы выпускаюць каля 20 выданняў агульным накладам больш як 100 тысяч асобнікаў. Асацыяцыя прадстаўляе выдаўцоў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей".

Даведка БелаПАН. Пасведчанне аб рэгістрацыі асацыяцыі ў Брэсцкім аблвыканкаме атрымаў 15 ліпеня 2009 года кіраўнік выдавецкага дома "Інтэкс-прэс" Уладзімір Янукевіч, які і ўзначаліў новую некамерцыйную арганізацыю ў сферы СМІ.

У асацыяцыю ўвайшлі выдаўцы такіх газет, як Intex-Press (Баранавічы), "Борисовские новости", "Газета Слонимская", "Газета для вас" (Івацэвічы), "Инфо-курьер" (Слуцк), "Информ-прогулка" (Лунінец), "Вольнае Глыбокае", "Брестский курьер", "Вечерний Бобруйск", "Рэгіянальная газета" (Маладзечна).
БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск