Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2010/08/01/402106_402107/
Дата распечатки: 16.09.2019 11:22
01.08.2010 12:24 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка: Калі народ хоча атрымліваць 1,5-2 тыс. долараў зарплаты, давайце дадзім, але за паслугі будзеце плаціць рэальную цану

Мінск, 1 жніўня. Большасць насельніцтва не хоча рыначных цэн на сацыяльныя паслугі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падчас наведвання санаторыя "Спадарожнік" ААБ "Беларусбанк" каля возера Нарач.

Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, падчас гутаркі з Лукашэнкам адпачывальнікі пацікавіліся, ці плануецца ўвядзенне страхавой медыцыны на ўзор заходніх краін. Ён лічыць, што ў краіне праблем з гэтым няма: "Можаце збіраць сродкі і лячыцца".

Лукашэнка зазначыў, што большасць паслуг для насельніцтва датуецца: "У нас нідзе насельніцтва за сацпакет сто працэнтаў не плаціць. Пэўная доля датуецца з бюджэту: адукацыя, медыцына, праезд, жыллёва-камунальныя паслугі".

"Мы можам зрабіць як у Еўропе, але тады будзеце, як і ў іх, плаціць поўны кошт. Калі народ хоча атрымліваць 1,5-2 тыс. долараў зарплаты, давайце дадзім, але за паслугі будзеце плаціць рэальную цану", — сказаў Лукашэнка.

"Напэўна, гэта было б справядліва: даць гэтыя грошы, каб людзі самі распараджаліся, што з імі рабіць. Мы пакуль яшчэ не адышлі ад той эканомікі. Але рэч нават не ў гэтым. Калі б вы захацелі, мы б зрабілі гэта на працягу аднаго-двух гадоў. Але былі б рыначныя цэны на гэтыя паслугі.  Проста большасць гэтага не хочуць. Я нават баюся думаць, як вас у гэтае жыццё акунуць", — заявіў беларускі кіраўнік.

"Вы толькі скажыце — мы зробім, можам імгненна, але тады будзе неразбярыха, а можам спакойна, каб парадак быў", — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, у сусветнай практыцы маюцца негатыўныя прыклады рэзкага пераходу з адной сістэмы ў другую. Лукашэнка зазначыў, што ў Беларусі будзе рабіцца "ўсё акуратна, паціхеньку".

БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск