Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2010/08/13/by_media_plock/
Дата распечатки: 11.12.2018 11:53
13.08.2010 16:49 Фота

Удзельнікі велапрабегу Плоцк — Катынь наведалі Віцебск і ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій каля вёскі Паляі

    Посмотреть Посмотреть

10—13 жніўня па тэрыторыі Беларусі прайшоў велапрабег Плоцк — Катынь, прысвечаны 70-й гадавіне Катынскага расстрэлу.

У велапрабегу бяруць удзел пяцёра членаў парафіяльна-вучнёўскага спартыўнага клуба "Вікторыя" пры парафіі Святога Іосіфа ў Плоцку (Польшча).

Прабег стартаваў 6 жніўня ў Плоцку, адкуль накіраваўся ў Вільнюс (Літва). Беларускую мяжу польскія веласіпедысты перасеклі 10 жніўня. Вечарам 12 жніўня яны прыбылі ў Віцебск, дзе агледзелі гістарычны цэнтр горада і пабылі ў касцёле Святой Варвары. А раніцай 13 жніўня з месца расстрэлаў падчас сталінскіх рэпрэсій у вёсцы Паляі, дзе ўдзельнікі прабегу запалілі свечкі, велапрабег адправіўся на Катынь.

Веласіпедысты плануюць наведаць месца катастрофы самалёта з польскай урадавай дэлегацыяй пад расійскім Смаленскам, дзе таксама запаляць свечкі.

Фота Сяргея Серабро, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск