Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2010/11/06/424522/
Дата распечатки: 11.12.2018 11:53
06.11.2010 15:32 Политика

Генадзь Давыдзька стаў новым старшынёй Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" (удакладнена)

Мінск, 5 лістапада. У Мінску ў Палацы Рэспублікі 5 лістапада адкрыўся XVII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад".

На цырымоніі адсутнічаў запрошаны сербскі кінарэжысёр Эмір Кустурыца. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел італьянская кіназорка Арнэла Муці, Аляксандр Стрыжэнаў, Вахтанг Кікабідзэ, Нані Брэгвадзэ, Алена Драпека, Наталля Бандарчук, кінематаграфісты з Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Венесуэлы і інш.

Народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі, які 16 гадоў быў нязменным старшынёй "Лістапада", перадаў паўнамоцтвы заслужанаму артысту Беларусі Генадзю Давыдзьку. Пры гэтым Янкоўскі па традыцыі разбіў талерку за поспех фестывалю.

Як паведаміў журналістам перад пачаткам цырымоніі міністр культуры Беларусі Павел Латушка, бюджэт кінафоруму склаў 1,4 млрд. рублёў, з якіх "50—60% — пазабюджэтныя сродкі". Расходы на запрашэнне амаль усіх зорак аплачваліся спонсарамі.

Сёлета абноўлены фармат кінафестывалю. Конкурсную праграму "Лістапада" складуць асноўны конкурс ігравога кіно (12 фільмаў), конкурс маладога кіно (9 дэбютных фільмаў), конкурсны паказ неігравых фільмаў (20 карцін) і конкурс маладога неігравога кіно (12 карцін). Акрамя таго, традыцыйна ў рамках кінафоруму праходзіць фестываль дзіцячых і юнацкіх фільмаў "Лістападзік", у конкурсную праграму якога ўвайшлі шэсць карцін.

Галоўнай фестывальнай пляцоўкай сёлета стане сталічны Дом кіно. Тут адбудуцца паказы фільмаў асноўнага конкурсу. Пазаконкурсныя паказы будуць праходзіць у кінатэатрах "Перамога" і "Беларусь", паказы дакументальнага кіно — у комплексе "Цэнтр-відэа" гандлёвага цэнтра "Сталіца".

Уладальніка галоўнага прыза Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" вызначыць прафесійнае журы, а не гледачы, як гэта было раней. На фестывалі будзе працаваць пяць складаў прафесійнага журы, якія размяркуюць узнагароды ў кожным з конкурсаў.

Таццяна Дарашчонак, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск