Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2010/12/02/431509_431511/
Дата распечатки: 24.01.2019 12:12
02.12.2010 22:07 Грамадства

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Астане з дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіа Бертоне

Мінск, 2 снежня. У другі дзень саміта АБСЕ ў Астане адбылася двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіа Бертоне. Аб гэтым паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.

"Мы з вялікай увагай глядзім, якім чынам беларуская дзяржава займаецца пытаннямі рэлігіі, і ў прыватнасці пытаннямі каталіцкай рэлігіі, — сказаў Тарчызіа Бертоне. — Ключавым момантам таго, што паміж нашымі краінамі склаліся даверлівыя адносіны, з'яўляецца пагадненне, над якім мы цяпер працуем".

У сваю чаргу Лукашэнка адзначыў, што ў бакоў "няма прынцыповых рознагалоссяў, цяжкасцей, складанасцей". Усе пытанні, што ўзнікаюць, паспяхова вырашаюцца. "Але тым не менш, можа, ёсць праблемы, прэтэнзіі да нас па абазначаных раней тэмах? Мы гатовы ў тэрміновым парадку іх разглядаць", — дадаў ён.

Лукашэнка падарыў Бертоне выдадзеную ў Беларусі Біблію. "Ведаем, што ў кардынала Бертоне сёння двайное свята: дзень нараджэння і 50-годдзе пасвячэння ў сан. Таму мы спецыяльна прывезлі Вам Біблію", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск