Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2010/12/14/434412_434413/
Дата распечатки: 22.10.2018 13:32
14.12.2010 17:48 Спорт

Юрый Жаўноў названы лепшым футбалістам Беларусі паводле апытання газеты "Всё о футболе"

Мінск, 14 снежня. Варатар санкт-пецярбургскага "Зеніта" і зборнай Беларусі Юрый Жаўноў названы лепшым футбалістам краіны 2010 года паводле вынікаў апытання газеты "Всё о футболе". У ім узялі ўдзел 468 трэнераў, спецыялістаў, работнікаў Беларускай федэрацыі футбола, капітанаў каманд вышэйшай лігі, суддзяў, інспектараў і журналістаў.

Жаўноў атрымаў 407 балаў (93 першыя месцы, 49 другіх і 30 трэціх). На другім радку паўабаронца "Растова" і зборнай Беларусі, леташні пераможца апытання Аляксандр Кульчый — 330 балаў (74, 39, 30), на трэцім — нападаючы барысаўскага БАТЭ і зборнай Віталь Радзівонаў — 297 (49, 54, 42), на чацвёртым — абаронца БАТЭ і зборнай Аляксандр Юрэвіч — 282 (45, 54, 39), на пятым — форвард казанскага "Рубіна" і зборнай Беларусі Сяргей Карніленка — 255 (51, 41, 20).

Лепшым гульцом нацыянальнага чэмпіянату прызнаны бразільскі паўабаронца БАТЭ Рэнан Брэсан (190 галасоў), які апярэдзіў трох сваіх аднаклубнікаў — Радзівонава (63), Юрэвіча (57) і Паўла Няхайчыка (43). Замкнуў пяцёрку Уладзімір Юрчанка з магілёўскага "Дняпра" (28).

Лепшым трэнерам названы Віктар Ганчарэнка (БАТЭ), які атрымаў 217 галасоў. На другім месцы Георгій Кандрацьеў (зборная U21) — 154, на трэцім — Уладзімір Журавель ("Шахцёр") — 58, на чацвёртым — Бернд Штанге (нацыянальная зборная) — 12, на пятым — Віталь Тараканаў ("Мінск") — 6.

Лепшым варатаром чэмпіянату прызнаны Сяргей Верамко (БАТЭ), лепшым абаронцам — Аляксандр Юрэвіч (БАТЭ), лепшым паўабаронцам — Рэнан Брэсан (БАТЭ), лепшым нападаючым — Віталь Радзівонаў (БАТЭ).

Сяргей Карніленка атрымае прыз BelSwissBank імя Аляксандра Пракапенкі "За футбольны талент і самааддачу ў гульні за Беларусь".

Прыз глядацкіх сімпатый дастанецца БАТЭ, "Справядлівай гульні" — "Шахцёру", "Двума складамі" і "Граза аўтарытэтаў" — мінскаму "Дынама", "За волю да перамогі" — "Дняпру".

Лепшымі арбітрамі прызнаны Аляксей Кульбакоў (Гомель), Дзмітрый Жук і Станіслаў Савіцкі (абодва — асістэнты рэферы, Мінск).

Спецыяльны прыз БФФ будзе ўручаны тэлеканалу СТВ, які арганізаваў паказ гульняў чэмпіянату ў сезоне-2010. Разам з тым варта зазначыць, што балельшчыкі так і не змаглі ўбачыць па тэлевізары вочныя матчы БАТЭ і мінскага "Дынама".

Пераможцы апытанняў і намінацый будуць зацверджаны на пасяджэнні выканкама БФФ 17 снежня. Прызы будуць уручаны ў гэты ж дзень на ўрачыстай цырымоніі закрыцця сезона ў гатэлі "Вікторыя".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск