Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2011/06/21/by_media_klubnika/
Дата распечатки: 10.12.2018 13:50
21.06.2011 18:02 Фота

У Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ праходзіць другі дабрачынны клубнічны фестываль

    Посмотреть Посмотреть
З 20 па 25 чэрвеня ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Кастрычніцкая, 4) праходзіць другі дабрачынны клубнічны фестываль. Ініцыятарамі яго правядзення выступілі адміністрацыя і слухачы беларуска-нарвежскай праграмы "Лагістыка" інстытута.

У дні фестывалю ў адным з холаў ІБМТ з 17.00 да 20.00 разгортваецца клубнічны базар, прадаецца марожанае з клубніцамі, арганізавана дабрачынная латарэя з прызамі-сувенірамі на клубнічную тэматыку і іншыя цікавыя рэчы. Мэта клубнічнага фестывалю — збор сродкаў для дзіцячага прытулку ў Нароўлі (Гомельская вобласць).

Першы клубнічны фестываль з поспехам прайшоў у ІБМТ у чэрвені 2010 года. Яго ўдзельнікі з'елі каля 20 кг ягад і больш чым 6 кг марожанага. Сабраныя 995 тысяч рублёў паступілі ў дапамогу часоваму дзіцячаму дому ў пасёлку Дубоўка пад Мінскам, дзе жывуць дзеці-інваліды, ад якіх адмовіліся бацькі.
Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск