Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2011/07/11/483775_483786/
Дата распечатки: 16.10.2019 01:00
11.07.2011 11:10 Грамадства

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці аварыі звышлёгкага самалёта ў Ваўкавыскім раёне

Мінск, 11 ліпеня. Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі звышлёгкага самалёта ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці.

Як паведамляе прэс-служба МНС, паведамленне пра тое, што ў гарадскім пасёлку Рось на гаражны кааператыў упаў самалёт, паступіла 9 ліпеня ў 18.11 у Ваўкавыскае раённае падраздзяленне МНС ад відавочцы. Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікі ўстанавілі, што адбылося падзенне аднаматорнага двухмеснага самалёта БЕКАС Х 32, бартавы нумар ЕW-305SL. Гарэння не было, загінуў пілот. У самалёце апрача пілота нікога не было. Пацярпелых сярод мясцовага насельніцтва няма.

Высветлілася таксама, што самалёт авіяцыйнага атрада ТАА "Пружаны Авіяхімсэрвіс" працаваў па пошуку зніклай жанчыны ў лясным масіве, што прылягае да вёскі Мінеўшчына Ваўкавыскага раёна. Ён прыляцеў з горада Пружаны Брэсцкай вобласці ў вёску Мачуліна Краснасельскага пасялковага савета Ваўкавыскага раёна. Прыблізна ў 17.00 самалёт вылецеў на пункт базіравання ў Пружаны, аднак пілот адхіліўся ад устаноўленага маршруту і паляцеў у г.п. Рось. Са слоў відавочцаў, самалёт ляцеў на межава нізкай вышыні і пры выкананні віражу зваліўся на крыло, у выніку чаго страціў астатнюю вышыню і сутыкнуўся з гаражом гаражнага кааператыву, што ў г.п. Рось па вуліцы Чырвонаармейскай. Пілот загінуў на месцы авіякатастрофы. У выніку сутыкнення пашкоджана перакрыццё гаража і аўтамабіль ДЭУ, які знаходзіўся ў ім.

Прычына аварыі ўстанаўліваецца.

Марына Носава, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск