Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2011/08/16/by_media_balenok/
Дата распечатки: 31.03.2020 02:02
16.08.2011 19:12 Фота

Мастак Сяргей Балянок прадстаўляе ў Мінску сваю "Няправільную графіку"

    Посмотреть Посмотреть

16 жніўня ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава твораў Сяргея Балянка "Няправільная графіка".

57-гадовы мастак ганарыцца тым, што ні адзін яго графічны ліст не быў замоўлены. Усе яны — адлюстраванне асобы, частка яго сапраўднага ўнутранага свету, сцвярджаюць мастацтвазнаўцы. Балянок не прызнае нарыхтоўкі, эскізы і малюнкі. "Мастацтва — гэта частка рэальнасці, самастойная, арыгінальная, самабытная. Не паўтор навакольнага свету. <…> Карцінкі выклікаюць асабістыя асацыяцыі, успаміны, эмоцыі гледача. Яны не канстатуюць які-небудзь факт, а прапаноўваюць гледачу што-небудзь успомніць, адчуць і дадумаць", — лічыць мастак.

Графічныя працы Балянка знаходзяцца ў калекцыях мастацкіх музеяў Мінска, Полацка, Вінтэртура (Швейцарыя), Рыміні (Італія), Эйндховена (Нідэрланды), Дзьёра (Венгрыя), Кракава (Польшча), а таксама ў прыватных калекцыях у многіх краінах.

Выстава працягнецца да 27 жніўня.

На здымку 3 — паэт Генадзь Бураўкін знаёміцца з экспазіцыяй.

Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск