Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2011/11/10/509276_509283/
Дата распечатки: 11.12.2018 11:54
10.11.2011 12:19 Палітыка, Грамадства

Юрыя Карэтнікава, які адбывае адміністрацыйны арышт, тройчы дапытвалі супрацоўнікі КДБ, паведамляюць праваабаронцы

Мінск, 10 лістапада. Актывіста апазіцыі Юрыя Карэтнікава, які адбывае адміністрацыйны арышт, некалькі разоў дапытвалі супрацоўнікі КДБ.

Паводле інфармацыі праваабарончага сайта www.spring96.org, падас знаходжання Карэтнікава ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на вуліцы Акрэсціна яго дапытвалі тройчы на працягу дзесяці дзён. "Першы раз на допыце дэманстратыўна прысутнічалі закамуфляваныя асобы ў "чорных масках" з проразямі для вачэй, — паведамляе сайт. — На працягу гадзіны яны цікавіліся яго далейшымі планамі, кантактамі ва Украіне, патрабавалі ад яго прызнання ў арганізацыі падзей 19 снежня 2010 года, а таксама ў атрыманні грошай з-за мяжы. На большасць пытанняў Карэтнікаў адмовіўся адказваць. Наступныя сустрэчы былі больш мірнымі, аднак пытанні задаваліся аналагічныя".

Паведамляецца таксама, што ў знак пратэсту супраць незаконнага прыгавора Карэтнікаў і затрыманы разам з ім Сяргей Савін, будучы ў ЦІП, трымалі галадоўку.

Як раней паведамляў БелаПАН, Карэтнікаў быў затрыманы 30 кастрычніка пасля акцыі памінання продкаў у Курапатах. 31 кастрычніка суд Савецкага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве і пакараў дзесяццю суткамі арышту. 

Юрый Карэтнікаў быў лідарам арганізацыі "Правы альянс", якая ў верасні 2010 года абвясціла аб спыненні сваёй палітычнай дзейнасці. Падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў Карэтнікаў быў даверанай асобай двух кандыдатаў у прэзідэнты — Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага, а пазней браў удзел у працы каманды кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, адказваючы за стварэнне службы бяспекі. Пасля падзей 19 снежня паехаў ва Украіну, дзе разам з яшчэ адным актывістам беларускай апазіцыі, Вячаславам Сіўчыкам, стварыў грамадскую арганізацыю беларусаў Украіны "Беларускі цэнтр". Вярнуўся ў Беларусь 26 кастрычніка 2011 года.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск