Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2012/04/11/by_media_znak_ph/
Дата распечатки: 11.12.2018 11:53
11.04.2012 21:08 Фота

Мемарыяльны знак "Рака памяці" адкрыты ў гадавіну тэракта ў мінскім метро

    Посмотреть Посмотреть
11 красавіка, ва ўгодкі тэракта ў мінскім метро, каля ўваходу на станцыю "Кастрычніцкая" быў адкрыты памятны знак "Рака памяці".

Роўна ў 17.56 голас дыктара нагадаў пра трагічную падзею, якая адбылася год таму ў гэты час. "Хай гэты знак стане знакам нашай памяці і смутку", — прагучала з рэпрадуктара.

Каля ўваходу ў метро сабралася больш за дзвесце чалавек, многія былі з кветкамі і свечкамі. Яны ўсклалі кветкі да памятнага знака і запалілі памінальныя свечкі.

У адкрыцці памятнага знака ўзялі ўдзел старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцькао (на фота 2, 5), прадстаўнікі кіраўніцтва горада, родныя і блізкія загінулых.
Фота Уладзіміра Грыдзіна і Міхаіла Мікалаева, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск