Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2012/08/01/565388_565389/
Дата распечатки: 11.12.2018 13:05
01.08.2012 18:56 Спорт

Беларуская штангістка Марына Шкерманкова заваявала бронзавы медаль на Алімпіядзе ў Лондане

Мінск, 1 жніўня. Першы медаль заваявалі беларускія спартсмены на ХХХ летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане.

1 жніўня 22-гадовая штангістка Марына Шкерманкова заняла трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 69 кг. У суме дваябор'я яна набрала 256 кг (113 кг у рыўку, 143 кг у штуршку). Гэтулькі ж у румынкі Раксаны-Даніэлы Кокас, якая аказалася лягчэйшай за беларускую ўдзельніцу і атрымала "серабро".

Чацвёртае месца заняла яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Дзіна Сазановец — таксама 256 кг (115+141). Залаты медаль у Чжон Сім Рым з КНДР — 261 кг (115+146).

У медалёвым заліку Алімпіяды Беларусь дзеліць 36—47-е месцы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск