Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2012/10/05/by_media_dinamo_zagreb/
Дата распечатки: 11.12.2018 12:10
05.10.2012 11:31 Фота

Мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю з харвацкім "Загрэбам" у рамках гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

    Посмотреть Посмотреть
У другім матчы групавога этапу мужчынскай гандбольнай Лігі чэмпіёнаў мінскае "Дынама" 4 кастрычніка згуляла дома ўнічыю 27:27 з харвацкім "Загрэбам" (першы тайм — 14:11 на карысць гаспадароў). Матч прайшоў на пляцоўцы сталічнага Палаца спорту.

У складзе "Дынама" мячы закідвалі: Павел Ацьман (7), Васка Шэвалевіч (6), Дзмітрый Нікуленкаў (3), Іван Броўка, Уладзіслаў Астравушка, Алег Скопінцаў, Мікалай Сцяцюра (по 2), Максім Бабічаў, Сяргей Ануфрыенка і Дзяніс Рутэнка (па 1).

У стартавым матчы мінскі клуб саступіў на выездзе берлінскаму "Фюксе" — 25:29.

Становішча каманд у групе D: "Загрэб" — 3 ачкі (2 матчы; розніца мячоў 57-54), "Барселона" (Іспанія) — 2 (1; 33-23), "Фюксе" — 2 (1; 29-25), "Дынама" — 1 (2; 52-56), "Пік" (Венгрыя) — 0 (1; 27-30), "Шафхаўзэн" (Швейцарыя) — 0 (1; 23-33).

Наступны матч "Дынама" правядзе 13 кастрычніка ў гасцях супраць  "Барселоны".
Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск