Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2012/10/26/eu_eu_583723_583728/
Дата распечатки: 24.02.2019 00:36
26.10.2012 17:07 Палітыка, Грамадства, Беларусь — Eўрасаюз

Алег Гулак: Арганізацыям грамадзянскай супольнасці варта пазбягаць празмернай палітызацыі, больш цесна працаваць з мэтавымі групамі

Варшава, 26 кастрычніка. Арганізацыі грамадзянскай супольнасці павінны "вярнуцца да таго, каб больш цесна працаваць са сваімі мэтавымі групамі", заявіў кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак на канферэнцыі "Стан грамадзянскай супольнасці ў Беларусі", якая праходзіць у Варшаве.

На яго думку, за гады праўлення Аляксандра Лукашэнкі грамадзянская супольнасць "была глыбока ўцягнута ў супрацьстаянне ўлады і палітычнай апазіцыі". Гэта вядзе да аслаблення сувязей НДА з грамадствам, пагражае ім маргіналізацыяй.

Перамены ў Беларусі адбудуцца перш за ўсё пад уплывам унутраных фактараў, і таму трэба "працаваць з тым насельніцтвам, якое ёсць", падкрэсліў кіраўнік БХК.

У сваю чаргу дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў, дыскутуючы з Гулаком, выказаў упэўненасць, што "вяртанне да палітыкі малых спраў" — недастатковая задача для НДА. Ёсць жа такія праблемы, як вызваленне палітзняволеных, будаўніцтва АЭС. На думку Ягорава, структуры грамадзянскай супольнасці павінны займацца і палітычнымі праблемамі нацыянальнага маштабу.

Канферэнцыя "Стан грамадзянскай супольнасці ў Беларусі", што праходзіць у Варшаве 26—27 кастрычніка, арганізавана Фондам Пуласкага і Саветам Еўропы. Прадстаўнікі беларускіх НДА, незалежных СМІ, аналітыкі разам з дзеячамі дыяспары, афіцыйнымі асобамі Савета Еўропы, міжнароднымі экспертамі дыскутуюць аб шляхах развіцця грамадзянскай супольнасці ў цяжкіх палітычных умовах сённяшняй Беларусі.
Аляксандр Класкоўскі, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск