Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2015/06/29/786163_786183/
Дата распечатки: 17.11.2018 05:26
29.06.2015 17:42 Культура, Грамадства

Беларускія незалежныя кінематаграфісты пачалі здымкі камедыі "ГараШ" аб жыцці ў Шабанах

Мінск, 29 чэрвеня. Каманда незалежных беларускіх кінематаграфістаў 26 чэрвеня пачала здымкі чорнай камедыі "ГараШ" аб жыцці ў сталічным мікрараёне Шабаны паводле сцэнарыя і пад рэжысурай Андрэя Курэйчыка.

Аўтары ставяць перад сабой мэту даказаць магчымасць здымкі "незалежнага некамерцыйнага кіно пра Беларусь без дзяржаўнай падтрымкі або дыктату прадзюсараў", паведамілі ў прэс-службе Курэйчыка.

У стварэнні фільма ўдзельнічаюць кампазітар стужкі "Вышэй за неба" і прадзюсар Дзмітрый Фрыга, прадзюсар "Тэатра Ч" Андрэй Чорны, аператары Аляксандр Крупіна і Мікіта Пінігін і іншыя. Галоўныя ролі ў карціне выконваюць франтмен гурту "Нейра Дзюбель" Аляксандр Кулінковіч, а таксама малады акцёр Арцём Курэнь. "Гэта людзі, якім надакучыла здымаць расійскае "мыла" або шаблонныя дзяржкарціны, яны аб'ядналіся, каб даказаць, што наша кіно можа быць іншым. Мы проста атрымліваем задавальненне ад гэтага працэсу", — сказаў Курэйчык.

Рэжысёр падкрэсліў, што з часоў здымак фільма "Вышэй за неба" ён прытрымліваецца канцэпцыі "нацыянальнага кіно", якая заключаецца ў тым, што гэта павінна быць "актуальнае кіно, зробленае беларусамі для беларусаў і пра беларусаў". З гэтага пункта гледжання, сказаў Курэйчык, "ГараШ" з'яўляецца "рэдкім за апошнія гады нацыянальным кінапраектам".

Аўтары фільма маюць намер зняць яго "ў рэкордна кароткія тэрміны" і паказаць мінскай публіцы ўжо гэтай восенню.

Раней у інтэрв'ю БелаПАН Курэйчык паведаміў, што для рэалізацыі гэтага кінапраекта праз краўдфандынг — "народнае" фінансаванне — было сабрана прыкладна 5 тыс. долараў. Паводле яго слоў, "ГараШ" павінен "паказаць на практыцы, што дзяржаўны бюджэт не панацэя ад праблем у айчынным кінематографе".

Рэжысёр мяркуе, што яго фільм будзе альтэрнатывай знятаму за дзяржаўныя грошы нацыянальнаму кінапраекту "Мы, браты" (першапачаткова "Авель"). "Мы хочам зрабіць на самой справе беларускае кіно, з беларускімі акцёрамі і пра жыццё ў нашай краіне. А ў "Авеле", так, вялікі бюджэт. Але яго адразу вывелі за мяжу. І на што там глядзець? Як б'юцца машыны ў Лос-Анджэлесе або на амерыканскага акцёра, які спіўся? За гэтыя грошы тут можна было б зняць дзясятак карцін, і дзве-тры дакладна былі б удалымі", — адзначыў Курэйчык.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск