Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2015/09/02/798038_798042/
Дата распечатки: 17.06.2019 09:42
02.09.2015 15:41 Палітыка

Таццяна Караткевіч: Размяшчэнне замежных ваенных баз на тэрыторыі Беларусі зробіць яе мішэнню

Мінск, 2 верасня. Размяшчэнне замежных ваенных баз на тэрыторыі Беларусі нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны, заявіла БелаПАН прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта актывістка кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч.

"Такія базы зробяць Беларусь мішэнню і з`яўляюцца пагрозай для нашай нацыянальнай бяспекі, — заявіла яна. — Улічваючы канфлікт ва Украіне, безадказна нарошчваць узбраенні іншай краіны на нашай тэрыторыі і ў цэлым у рэгіёне, бо гэтая "стрэльба" можа стрэліць у любы момант. Мы павінны зрабіць усё, каб рэалізаваць артыкул нашай Канстытуцыі і быць нейтральнай еўрапейскай краінай. Гэта залог міру".

Пытанне аб накіраванні прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну прапановы аб падпісанні пагаднення з Беларуссю аб расійскай авіяцыйнай базе на яе тэрыторыі ўнесенае ў парадак дня сённяшняга пасяджэння расійскага ўрада. Як паведамляе сайт расійскага кабінета міністраў, пагадненне "будзе садзейнічаць арганізацыі сумеснай аховы знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнню Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь". "Акрамя таго, палажэнні пагаднення доўгатэрмінова замацуюць расійскую ваенную прысутнасць у рэгіёне і будуць садзейнічаць умацаванню яго бяспекі", — гаворыцца ў паведамленні.
БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск