Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2017/03/23/894899_894900/
Дата распечатки: 11.12.2018 11:53
23.03.2017 13:19 Палітыка, Грамадства

Апазіцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык завочна арыштаваны на 15 сутак

Мінск, 23 сакавіка. Апазіцыйны палітык, лідар руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык арыштаваны на 15 сутак. Такое рашэнне вынесла 23 сакавіка суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Сіўчык прызнаны вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КоАП) у сувязі з удзелам у адной з акцый супраць дэкрэта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", у якой менавіта — не ўдакладняецца.

На пасяджэнне суда палітык не з`явіўся. Яго тэлефон адключаны.

Паводле звестак праваабаронцаў, з пачатку сакавіка за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Беларусі было затрымана больш за 260 чалавек. Як правіла, іх караюць адміністрацыйнымі арыштамі і штрафамі.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск