Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2019/02/11/992244_12345/
Дата распечатки: 16.02.2019 20:07
11.02.2019 11:08 Грамадства

У Стоўбцах падлетак забіў настаўніцу і школьніка (абноўлена)

Мінск, 11 лютага. Трагедыя здарылася ў сярэдняй школе № 2 у Стоўбцах (Мінская вобласць).

Паводле звестак Следчага камітэта, 11 лютага ў 8.05 у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што старшакласнік, 2003 года нараджэння, у час раптоўна ўзніклага канфлікту напаў з нажом на настаўніцу і некалькіх вучняў. Ад атрыманых раненняў настаўнік і адзін вучань памерлі, яшчэ двое непаўналетніх знаходзяцца ў бальніцы.

Пасля таго як нападнік уцёк з месца здарэння, у шасці раёнах Мінскай вобласці быў уведзены спецыяльны план "Сірэна". Падазраванага неўзабаве затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы АМАП, паведамляе МУС.

У школе зараз працуе следча-аператыўная група: праводзяцца неабходныя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне ўсіх абставінаў злачынства.

УСК па Мінскай вобласці распачало крымінальную справу па факце забойства дзвюх асоб. Расследаванне справы ўзяў на асабісты кантроль старшыня СК Іван Наскевіч.

БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск