Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2008/09/05/by_bienale_v/
Дата распечатки: 17.11.2018 05:25
05.09.2008 12:40 Відэа

Мастак Яўген Шатохін: Можа, упершыню за шмат гадоў атрымалася настолькі пранізліва беларуская выстава

4 верасня ў сталічным Палацы мастацтваў адкрылася І Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры.

Камісія, куды ўваходзілі прадстаўнікі кіраўніцтва творчага аб'яднання і ўсіх супольнасцей, што яго складаюць, дапусціла да экспанавання 227 работ з 350 твораў жывапісу, графікі і скульптуры 285 аўтараў з усіх рэгіёнаў краіны. Сімвалам акцыі з'яўляецца інсталяцыя, якая выяўляе знакі сонца, зямлі і агню, што натхняюць мастакоў на творчасць.

Расказвае адзін з удзельнікаў выставы, вядомы мастак Яўген Шатохін:
"Трэба адзначыць, што біенале ў Беларусі праводзіцца ўпершыню. Спадзяюся, будзе і наступнае. Адрозненне ад астатніх выстаў — гадавых, юбілейных і г.д. — у тым, што гэта выстава праводзіцца раз у два гады. І яшчэ адрозненні — на біенале падаюцца творы, зробленыя ў апошнія два гады, і іх адбор ідзе на конкурснай аснове. Саюзам мастакоў створаны пад гэтую выставу прызавы фонд — не ў грашовых адзінках, а ў тым, што творам-пераможцам саюз будзе спрыяць у пападанні ў экспазіцыі наступных выстаў".

У экспазіцыі прадстаўлены творы членаў Беларускага саюза мастакоў за 2007—2008 гады. Прэзідыум творчага аб'яднання заснаваў чатыры ўзнагароды, і лепшыя работы біенале будуць экспанавацца на міжнародных выставах, у тым ліку на вясновым арт-салоне наступнага года ў Маскве і іншых еўрапейскіх сталіцах.

Я.Шатохін:
"Я вельмі-вельмі задаволены гэтай выставай — можа, упершыню за шмат гадоў атрымалася настолькі пранізліва беларуская выстава. Не якая-небудзь нацыянальная, інтэграцыйная <...> — пранізліва беларуская. Мяне гэта ўразіла, і я вельмі задаволены, што з'яўляюся ўдзельнікам гэтай выставы". 

Выстава працуе да 24 верасня.

БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск