Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2009/11/12/by_media_aliev_v/
Дата распечатки: 11.12.2018 11:53
12.11.2009 17:18 Відэа

Ільхам Аліеў выступіў перад прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі БДУ

12 лістапада прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у межах праграмы знаходжання ў Беларусі выступіў перад прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Рашэннем вучонага савета БДУ яму прысуджана званне ганаровага прафесара і ўручана мантыя.

У слове ў адказ Аліеў заявіў, што званне ганаровага прафесара з'яўляецца для яго вялікім гонарам. "Гэта абавязвае і далей актыўна працаваць у справе ўмацавання двухбаковых сувязей паміж нашымі краінамі", — сказаў ён.

Аліеў зазначыў, што за апошнія гады ў развіцці адносінаў паміж Азербайджанам і Беларуссю дасягнуты вялікія поспехі.

Упершыню Ільхам Аліеў наведаў Беларусь у кастрычніку 2006 года. Па выніках перамоў былі падпісаны дагавор паміж дзвюма краінамі аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2015 года, міжурадавае пагадненне аб міжнародных камбінаваных грузавых перавозках, пагадненні аб узаемадзеянні ў сферы фізічнай культуры і спорту, адукацыі, малога прадпрмальніцтва, сельскай гаспадаркі і іншыя дакументы.

Візіт у адказ Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў у маі 2007 года. Быў падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі, а таксама пакет пагадненняў аб супрацоўніцтве Беларусі і Азербайджана па розных кірунках.

Аліеў падкрэсліў, што ўсе рашэнні ў сферы супрацоўніцтва дзвюх краін "увасабляюцца ў жыццё вельмі аператыўна".

Адным з паказальных прыкладаў двухбаковага супрацоўніцтва ён назваў стварэнне ў горадзе Гянджы сумеснага трактарнага завода. "Ад прыняцця рашэння да ўвасаблення ў жыццё гэтага праекта прайшло ўсяго некалькі месяцаў, — падкрэсліў прэзідэнт Азербайджана. — На працягу больш як двух гадоў завод паспяхова функцыянуе і забяспечвае азербайджанскіх фермераў неабходнай сельгастэхнікай. Мы ўжо думаем аб сумесным выхадзе на рынкі іншых краін".

БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск