Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2010/03/15/370143/
Дата распечатки: 20.11.2019 12:50
15.03.2010 15:10 Грамадства

Аргкамітэт па правядзенні канферэнцыі да 450-годдзя Шацілак запрашае да ўдзелу ў мерапрыемстве краязнаўцаў і навукоўцаў

Мінск, 15 сакавіка. Аргкамітэт па правядзенні гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі да 450-годдзя першых пісьмовых звестак аб Шацілках (зараз Светлагорск Гомельскай вобласці) запрашае ўсіх да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве, якое адбудзецца 16 красавіка ў Светлагорскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Пра гэта паведаміла БелаПАН неаднаразовы удзельнік археалагічных даследаванняў у рэгіёне Дзіяна Філімончык.

Паводле яе слоў, канферэнцыя мусіць стаць чарговым крокам у працы, якая вядзецца навукоўцамі і краязнаўцамі па даследаванні мінуўшчыны Шацілак і прылеглага рэгіёну.

Старшынёй арганізацыйнага камітэта па правядзенні канферэнцыі з'яўляецца доктар гістарычных навук прафесар Беларускага дзяржуніверсітэта Сяргей Рассадзін, сказала Філімончык. Яна прапанавала навукоўцам і краязнаўцам узяць удзел у канферэнцыі, выступіць на ёй з дакладам, далучыцца да дзейнасці аргкамітэта.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і зрабіць заяўку на удзел можна па электронным адрасе szacilki450@gmail.com альбо па тэлефоне ў Светлагорску (02342) 5-42-59.

Марат Гаравы, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск