Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2010/08/23/by_media_golshany_v/
Дата распечатки: 26.02.2020 22:40
23.08.2010 13:55 Відэа, Грамадства

Другі фестываль рыцарскай культуры "Гальшанскі замак — 2010" сабраў каля дзвюх тысяч гасцей

21 жніўня прайшоў міжнародны фестываль старажытнай культуры "Гальшанскі замак — 2010", які быў прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, 400-годдзю заснавання Гальшанскага замка, 730-годдзю заснавання саміх Гальшан і 605-годдзю з дня нараджэння Софіі Гальшанскай (заснавальніцы роду Ягелонаў).

Фестываль пачаўся ў 11 гадзін і доўжыўся да позняга вечара каля сцен легендарнага Гальшанскага замка (в. Гальшаны, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць). Госці свята маглі назіраць бугурт — масавую бітву рыцараў у фармаце 10x10, турнір лучнікаў, удзельнічаць у розных конкурсах: стральбе з лука, кіданні коп'яў, баі на мячах, катанні на конях, апрананні ў рыцарскія даспехі і інш.

Як сказаў БелаПАН адзін з арганізатараў свята, дырэктар турыстычнага агенцтва "Гісторыя-тур" Алесь Кушнер, гэта ўжо другі падобны фестываль каля падножжа Гальшанскага замка.

"Сумесна з мясцовымі ўладамі было прынята рашэнне зрабіць гэты фестываль штогадовым і кожны раз прымяркоўваць яго да якой-небудзь гістарычнай падзеі або даты рэгіёну або краіны", — адзначыў Кушнер.

Увесь дзень наведвальнікі свята маглі пакаштаваць смачную ежу і піва, набыць сувеніры і браць майстар-класы па народных рамёствах. Таксама ў рамках фэсту адбыўся канцэрт старажытнай музыкі з выступленнямі груп "Стары Ольса", "Літвінтроль", "Тэстамэнтум Тэррэ", "Расалія", "Келіх Кола", "Гальярда", Cornucopia і інш.

Усе ахвотныя маглі павучыцца старажытным танцам, а таксама палюбавацца маляўнічым фаер-шоу ад тэатраў "Гістрыён" і "Дэ-Грыза".

Удзельнік фестывалю, лідэр вядомага гурту "Стары Ольса" Дзмітрый Сасноўскі адзначыў, што сёлетні фестываль вызначаецца сваім размахам.

"Сюды прыехала мноства турыстаў, да абеду мы налічылі каля дзвюх тысяч, — сказаў ён. — Фестываль вельмі адрозніваецца ад леташняга вялікай колькасцю ўдзельнікаў. Аднак самае галоўнае яго адрозненне — чатыры паўнацэнныя рыцарскія турніры ў гонар прыгожых дам".
БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск