Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2010/11/25/eu_eu_429572_429574/
Дата распечатки: 20.11.2019 12:46
25.11.2010 17:38 Грамадства, Беларусь — Eўрасаюз

У Берліне адкрываецца трэці Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША

Берлін, 25 лістапада. 25 лістапада ў Берліне адкрываецца трэці Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША "Перспектывы перамен у Беларусі і як ім можна садзейнічаць".

Сустрэчу адкрые дыскусія "Каштоўнасці і палітыка адносна Беларусі", у якой возьмуць удзел дэпутат бундэстага Марылуіза Бек, кіраўнік НДА Еўрапейскіх абменаў Стэфані Шыфер і член праўлення Нямецка-беларускага таварыства Петэр Лізэганг.

Удзельнікі кангрэсу абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі і перспектывы краіны ў такіх галінах, як правы чалавека, становішча СМІ, эканамічная сітуацыя і сітуацыя ў сферы культуры.

Прадстаўнікі дыяспары таксама сустрэнуцца з дэпутатамі бундэстага Ільёй Зайфертам і Арнольдам Фатцэмам. У кангрэсе возьме ўдзел былы кіраўнік місіі АБСЕ ў Мінску Ханс-Георг Вік.

Да ўдзелу ў кангрэсе запрошаныя беларусы, якія жывуць у Еўропе і ЗША, актывісты прабеларускіх НДА на Захадзе, прадстаўнікі беларускіх СМІ, аналітычных цэнтраў і трэцяга сектара.

У рамках сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні, звязаныя з магчымай рэалізацыяй праектаў у сферах палітыкі, грамадства, бізнесу, культуры, інфармацыі, прафесійнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, будуць абмяркоўвацца пытанні дзейнасці і каардынацыі ўдзельнікаў кангрэсу на найбліжэйшы год.

Кангрэс завершыцца 28 лістапада. Ён арганізаваны грамадскай арганізацыяй "Трэці шлях" і Нямецка-беларускім таварыствам пры падтрымцы фондаў Маршала (ЗША) і Боша (ФРГ).

Першы кангрэс новай беларускай дыяспары прайшоў у сакавіку 2008 года ў Таліне (Эстонія), другі — у красавіку 2009 года ў Страсбургу.
Марына Рахлей, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск