Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2014/04/04/by_media_korona_ph/
Дата распечатки: 16.10.2019 01:10
04.04.2014 17:53 Фота

Рэпліка імператарскай кароны Расіі, якая будзе выстаўлена ў Мінску, утрымлівае 11.426 брыльянтаў

    Посмотреть Посмотреть

Рэпліка вялікай імператарскай кароны Расійскай імперыі, рэгаліі 1762—1917 гадоў, якой каранаваліся манархі Расіі пачынаючы з Кацярыны II Вялікай, будзе экспанавацца з 5 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі (НММ) Беларусі.

Арыгінал імператарскай кароны знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі ў скарбніцы Алмазнага фонду Расійскай Федэрацыі ў Маскве. Рэпліка была створана ў межах праекта святкавання 250-годдзя арыгінальнай кароны.

Паводле слоў дырэктара па прадажах ювелірнай групы "Смаленскія брыльянты", кампаніі, якая стварыла рэпліку разам з ВА "Крышталь" (Смаленск), Алексея Стрельцова, перад майстрамі не стаяла задача стварыць дакладную копію кароны, паколькі тэхналогіі і матэрыялы ювеліраў таго часу сёння састарэлі.

"Мы падышлі да працы ўжо сучаснымі метадамі, — сказаў ён. — Геаметрычна і па малюнку кароны супадаюць, але матэрыялы і тэхналогіі іншыя. Напрыклад, арыгінальная карона выканана з серабра. Буйны чырвоны камень, які вянчае карону, да пачатку XX стагоддзя лічыўся рубінам. Высветлілася, што гэта шпінель масай 398,72 карата — другая па велічыні ў свеце. Другога такога каменя мы б не змаглі знайсці і не ставілі такую задачу. У рэпліцы ўстаноўлены чырвоны турмалін (або рубеліт) у 384 карата. У арыгінальнай кароне камянёў менш, але яны больш буйныя. У рэпліцы 11.426 брыльянтаў агульнай каратнасцю 1.928".

Паводле слоў Стральцова, рэпліка стваралася на працягу паўгода творчым калектывам з 60 чалавек.

Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск