Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2014/11/03/737905/
Дата распечатки: 21.01.2020 03:52
03.11.2014 18:12 Грамадства

У БДУ адкрываецца бясплатная "Акадэмія камунікацыі"

Мінск, 3 лістапада. У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрываюцца бясплатныя адукацыйныя курсы "Акадэмія камунікацыі: PR і рэклама".

Як паведамляе прэс-служба ВНУ, адукацыйны праект распрацавалі чацвёртакурснікі спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" Інстытута журналістыкі БДУ з мэтай папулярызацыі прафесійных ведаў па сувязях з грамадскасцю і рэкламе.

У межах курсаў запланавана 14 дзвюхгадзінных сустрэч, якія будуць праходзіць вечарам па серадах з лістапада гэтага года па сакавік 2015-га. Першы занятак адбудзецца 5 лістапада па адрасе: вул. Кальварыйская, 9, аўдыторыя 414 (пачатак у 18.00).

Слухачом спецыялізаваных курсаў можа стаць любы ахвотны. Мяркуецца, што заняткі будуць мець фармат "роўны навучае роўнага". У ролі "настаўнікаў" выступяць студэнты Інстытута журналістыкі. "Гэта створыць разняволеную і нефармальную атмасферу, што дазволіць удзельнікам свабодна задаваць пытанні і актыўна ўдзельнічаць у абмеркаваннях", — гаворыцца ў паведамленні.

Навучальная праграма прадугледжвае таксама правядзенне майстар-класаў, трэнінгаў ды інтэрактыўных гульняў з удзелам вядучых беларускіх спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю. Акрамя таго, слухачы курсаў атрымаюць магчымасць распрацаваць і рэалізаваць рэкламныя і PR-кампаніі для канкрэтных рэспубліканскіх арганізацый.
Анастасія Салановіч, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск