Белорусская информационная компания
Адрес страницы: https://belapan.by/archive/2016/12/02/877652_123456/
Дата распечатки: 16.07.2019 17:10
02.12.2016 16:55 Спорт

Андрэй Гусаў пакінуў пасаду галоўнага трэнера хакейнага клуба "Шахцёр-Салігорск"

Мінск, 2 снежня. Беларускі хакейны спецыяліст Андрэй Гусаў пакінуў пасаду галоўнага трэнера клуба "Шахцёр-Салігорск". Кантракт скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў, паведаміла 2 снежня прэс-служба салігорскай каманды.

Гусаў з'яўляўся нязменным трэнерам "Шахцёра" з часу заснавання клуба. За 7 гадоў пад яго кіраўніцтвам "Шахцёр" станавіўся чэмпіёнам краіны (2015 год), двойчы быў сярэбраным прызёрам (2010-ы, 2016-ы) і адзін раз бронзавым (2013-ы).

У гэтым сезоне "Шахцёр" не змог прабіцца ў фінал двух афіцыйных турніраў — Кубка Беларусі (Кубка Салея) і Кантынентальнага кубка IIHF. У экстралізе чэмпіянату Беларусі каманда на сёння займае 3-е месца.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Авторизация

Логин:
Пароль:

Архив

  • день
  • месяц
  • год

Сюжеты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Все права защищены.
Вся информация, размещенная на данном сайте, предназначена только для персонального использования и не подлежит дальнейшему воспроизведению и/или распространению в какой-либо форме, иначе как с письменного разрешения БелаПАН. Минск