Прадпрыемствамі «Белнафтахіма» ў студзені—ліпені атрымана 3 трлн. 95 млрд. рублёў чыстага прыбытку, паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу
Гэта ў 3,8 разу больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Прыбытак да падаткаабкладання склаў 4 трлн. 314 млрд. рублёў — у 3,5 разу больш, чым летась.
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг на прадпрыемствах канцэрна «Белнафтахім» павялічылася ў студзені—ліпені з 13,9% летась да 34,8% сёлета. Больш чым у два разы павялічылася рэнтабельнасць продажу — з 9,7 да 20,1%.
41,7% ад усіх прадпрыемстваў канцэрна працавалі ў гэты перыяд з рэнтабельнасцю ад 10 да 20%, астатнія прадпрыемствы працавалі з рэнтабельнасцю ад 5 да 10% (25%) і ад 0 да 5% (20,8%). З рэнтабельнасцю 50% і вышай працавалі 8,3% прадпрыемстваў, з рэнтабельнасцю ад 20 да 30% — 4,2% прадпрыемстваў. У канцэрне не было ніводнага стратнага прадпрыемства.
Фактычнае выкананне прагнозных паказчыкаў па аб’ёме вытворчасці прадукцыі прадпрыемствамі канцэрна «Белнафтахім» у студзені—жніўні склала 107,7% (заданне — 107%).